На гары Эльбрус зніклі два альпіністы з Беларусі, паведамілі ў МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарыі.

Паведамленне аб тым, што група з двух чалавек не выходзіць на сувязь з 17 студзеня, паступіла выратавальнікам сёння раніцай.

У МНС удакладнілі, што турыстычная група не зарэгістраваная.

«У 10.00 на пошукава-выратавальныя работы на ўсходнім баку гары Эльбрус выйшла група ратавальнікаў Эльбрускага высакагорнага пошукава-выратавальнага атрада 8 чалавек з адной адзінкай тэхнікі», — распавялі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0