Бразільскі форвард «Пары Сен-Жэрмен» Нэймар пяройдзе ў мадрыдскі «Рэал», калі дапаможа свайму клубу выйграць Лігу чэмпіёнаў у сезоне-2017/2018. Пра гэта паведамляе Goal.com.

Паводле інфармацыі крыніцы, прэзідэнт парыжскага клуба Насер Аль-Хелаіфі паабяцаў форварду, што ў выпадку перамогі ў турніры адпусціць яго ў Іспанію летам 2018 года. Сам Нэймар раней распавёў сваім блізкім, што марыць аб пераездзе на «Сант'яга Бернабеу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0