У Пецярбургу гарадскі суд апублікаваў на сайце рашэнне па справе, якую на той момант яшчэ не пачалі разглядаць. Пра гэта ў фэйсбуку напісаў абаронца Дынар Ідрысаў.

Пасяджэнне было прызначана на 10 раніцы 25 студзеня, аднак, у ноч з 24 на 25 рашэнне па справе ўжо вісела на сайце. Суд павінен разгледзець апеляцыю Сцепанца Е. па затрыманні на мітынгу «Ён вам не Дзімон» (ч. 5 ст.20.2 КаАП), піша ovdinfo.org.

У выніку суд разгледзеў апеляцыю і вырашыў пакінуць рашэнне першай інстанцыі без зменаў - мужчына прызнаны вінаватым, яму прызначаны штраф у дзесяць тысяч расійскіх рублёў (каля 350 беларускіх).

Суддзя і сакратар спачатку не паверылі праваабаронцу, калі той распавёў пра апублікаваным на сайце рашэнні суду. Калі Ідрысаў прадэманстраваў ім сайт, суддзя абвясціла перапынак, каб «кансультавацца з камп'ютаршчыкамі».

У прэс-службе суда выданню «Znak» паведамілі, што рашэнне па справе было апублікавана напярэдадні «праз тэхнічную памылку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0