Як гаворыцца ў паведамленні, два ключавыя прынцыпы кампаніі датычна рэкламы палягаюць у тым, што аб'явы павінны быць надзейнымі і заваёўваць давер людзей.
У сувязі з гэтым, адзначаюць у Facebook, абвесткам, што ўводзяць у зман, у гэтай сацыяльнай сетцы месца няма.
«Мы прынялі на ўзбраенне новую палітыку, якая забараняе рэкламу фінансавых прадуктаў і паслуг, што часта асацыююцца з увядзеннем у зман або падманнай дзейнасцю: бінарныя апцыёны, першасныя прапановы манет і крыптавалют», — распавядаецца ў заяве Facebook.
Вось прыклады рэкламы, якая цяпер будзе выдаляцца:
- Пачынайце гандляваць бінарнымі апцыёнамі зараз і атрымаеце дзесяцігадовую гарантыю гандлю без рызыкі!
- Націсніце тут, каб даведацца больш аб нашай безрызыкоўнай крыптавалюце, якая дазваляе здзяйсняць імгненныя пераводы па ўсім свеце.
- Новае ICO! Купіце токены са зніжкай 15% проста зараз!
- Выкарыстоўвайце свае пенсійныя назапашванні для куплі біткойна!