У 2018—2019 гадах у Мінску закупяць яшчэ 60 электробусаў «Белкамунмаш». На якіх маршрутах яны пачнуць працаваць, распавёў дырэктар Сталічнага транспарту і сувязі Валерый Шкуратаў.

Цяпер электробусы працуюць на маршрутах № 43 і 59. Усяго на іх ходзіць 20 такіх машын. Шкуратаў кажа, што яны пакуль не атрымалі канчатковага заключэння па эксплуатацыі электробусаў, але папярэднія ацэнкі — станоўчыя.

Таму ў 2018—2019 гадах закупяць яшчэ 60 штук. Яны будуць як доўгімі, так і кароткімі.

— У першую чаргу, іх будуць выкарыстоўваць на праспекце Пераможцаў. Думаю, што на адзінцы (аўтобус №1) дакладна з'явіцца электробус. Думаю, што і дзясяты тралейбус мы таксама заменім на электробус, — сказаў Шкуратаў.

Замена «дзясяткі» задумана для таго, каб зрабіць камунікацыю паміж праспектам Пушкіна і «Мінск-Арэнай» бесперабойнай. Тады наведвальнікі спартыўных мерапрыемстваў і канцэртаў не будуць залежаць ад абрываў кантактнай сеткі і ад затораў, піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0