Расплаціцца за праезд з дапамогай бескантактных банкаўскіх картак Visa pay Wave і MasterCard у сталічнай падземцы ад сённяшняга дня можна ўжо на трох станцыях.

Гэты спосаб аплаты з 13 лютага стаў даступны на станцыях «Плошча Леніна», «Плошча Якуба Коласа», «Каменная Горка» на любым вестыбюлі.

Турнікеты бескантактнай аплаты банкаўскімі карткамі плануецца паставіць на ўсіх станцыях мінскага метро да канца 2018 года.

З часу пачатку працы першага мадэрнізаванага турнікета ў другім вестыбюлі станцыі метро «Плошча Леніна» у 2017 годзе пасажыры з Беларусі і шасці замежных краін аплацілі банкаўскай карткай больш за 4300 паездак у метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?