Днём 7 сакавіка некаторым беларусам прыйшло СМС з запрашэннем у бургерную на бясплатны ліманад. Адпраўніком значыўся «Белтэлекам» — найбуйнейшы беларускі аператар сувязі.

Аб паведамленнях распавялі ў сацсетках як мінімум дзесяць чалавек. Аднаму з карыстальнікаў прыйшло шэсць паведамленняў запар. Цікава, што СМС запрашала ў рэстаран, размешчаны ў Барысаве, у той час як паведамленні атрымалі ў асноўным жыхары Мінска.

Раней камерцыйных паведамленняў сваім карыстальнікам «Белтэлекам» не рассылаў. Правайдар пакуль не пракаментаваў новую ініцыятыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0