Дар'я Домрачава выйграла 18 сакавіка гонку пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне ў нарвежскім Халменколене з вынікам 30 хвілін 37,4 секунды. У чацвер беларуска ў спрынце была другой.
Пасля трэцяй стральбы Дар'я была на дыстанцыі 4-й, у яе было па адным промаху на першым і трэцім рубяжах.
Лідзіравала Францыска Хілдэбранд, але немка зарабіла на апошняй стральбе два штрафныя колы, а Домрачава і Анастасія Кузьміна адстралялі чыста, і амаль аднолькава пайшлі на дыстанцыю.
Беларуска хутка абагнала Кузьміну і першага месца ўжо не саступіла. У выніку ў славачкі адставанне 9,2 секунды.
На этапах Кубка свету ў гэтым годзе ў Домрачавай — чацвертая перамога.
Пасля гонкі Дар'ю прывітаў кароль Нарвегіі
Надзея Скардзіна фінішавала 12-й.
На Кубку свету застаўся апошні этап, што пройдзе 22—25 сакавіка ў Цюмені.