Тэлеканал «Белсат» пакажа ў эфіры святочны канцэрт Лявона Вольскага ў Беластоку 25 сакавіка. А сёння прэзентуе новы кліп, зняты «Белсатам» на песню «Героі не паміраюць».

«Гэтая песьня прысьвячаецца ўсім тым, хто змагаўся, будаваў, набліжаў, верыў, спадзяваўся і любіў… Усім тым, хто быў задоўга да нас, тым, хто ішоў поруч з намі і тым, хто пойдзе па гэтым шляху пасьля нас. Зь днём Волі! Са стагоддзем БНР! Героі не паміраюць! Жыве Беларусь!» — тлумачыць сам музыка.

Канцэрт Лявона Вольскага, прысвечаны 100-годдзю БНР, адбудзецца 25 сакавіка ў Беластоцкай філармоніі. У межах святочнага тэлемарафону «Белсат» плануе наўпроставую трансляцыю з імпрэзы. Канцэрт можна будзе паглядзець у эфіры праз спадарожнік ды на старонцы Belsat.eu. Пачатак — а 19:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?