Увечары 8 красавіка на чыгуначнай станцыі Памыслішча ў Мінскім раёне загінула 8-гадовае дзіця. Пра гэта TUT.BY распавялі мясцовыя жыхары.

Дзіця на пешаходным пераходзе трапіла пад цягнік № 52 Брэст — Санкт-Пецярбург. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося. Малое атрымала смяротныя траўмы, дзіця жыло ў суседняй Шчомысліцы.

Як дадае БелТА, паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовая жыхарка аграгарадка Шчомысліца і чацвёра яе малых ўнукаў пераходзілі чыгуначныя рэйкі па нерэгуляваным наземнаму пераходзе. «Жанчына не ў пераканалася ў адсутнасці набліжэння цягніка. Ён зачапіў хлопчыка і працягнуў больш за 200 м

Як патлумачыла жанчына, яна не ўбачыла небяспеку з-за надземнага пераходу, які знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці, а таксама яркага сонца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0