Інстытут журналістыкі БДУ будзе рэарганізаваны ў два факультэты, паведамляе сайт ВНУ.

Рашэнне аднагалосна прынялі сябры Рады БДУ, пасяджэнне якой адбылося 13 красавіка.

Стала вядома, што з Інстытута журналістыкі вылучыцца факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

У ходзе рады таксама было вырашана перайменаваць факультэт журналістыкі.

На факультэце рыхтуюць кадры як для СМІ, так і для сферы публічнай інфармацыйнай прасторы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0