«Чым больш размаўляю з апалітычнымі людзьмі, тым болей чую, што лепш бы ўжо пры Пуціне жылі, чым пры Лукашэнку. І вось думаю — гэта тэлебачанне ці вынік адсутнасці хоць якіх зменаў? Паездзіце ў рэгіёны, паразмаўляйце з людзьмі, так і кажуць», — адзначыў у сябе ў фэйсбуку журналіст Мікіта Недаверкаў.

У адказ яму людзі тлумачаць гэта перадусім уплывам расійскага ТВ і шматгадовым здушэннем усякай альтэрнатывы — нацыянальнай культуры і беларусацэнтрычных СМІ.

«І тэлевізар, і незадаволенасць існым парадкам рэчаў, — піша Кастусь Шыталь з Докшыцкага раёна. — Беларуская ўлада не мае аўтарытэту ў вачох простых беларусаў. А незалежнасць для цёмных людзей не мае каштоўнасці — іх толькі матэрыяльны дабрабыт цікавіць, panem et circenses».

«Ды справа не ў заробках [у Расіі], паглядзіце на нашых міністраў, палова з якіх нават з Беларусі не паходзяць, на ідэолагаў, на БРСМ, які сустракае «Начных ваўкоў»… Дык вось пасля гэтага няўжо дзіўна, што ў людзей такое меркаванне?» — мяркуе Вадзім Макей з Мінска.

А вы сутыкаліся з такім? У чым прычына гэтага? І што дзяржава мае рабіць, каб стаць устойлівай?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?