Як паведамляе Tut.by, удзельнікі акцыі сабраліся групкамі на цэнтральнай плошчы горада, каб пакарміць галубоў і абмеркаваць будаўніцтва завода. Пратэст быў «завуаляваны» — ніякіх лозунгаў і транспарантаў.

У дзень акцыі на плошчы Леніна адначасова праходзіла рэкламная акцыя гарадскога парка, работнікі якога бясплатна каталі дзяцей на паравозіку. Акрамя таго, працавалі аніматары. Як мяркуе брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, улады такім спосабам спрабуюць замаскіраваць пратэст.

Пасля завяршэння акцыі затрымалі трох удзельнікаў, у тым ліку блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў эканамічнай зоне «Брэст» ідуць з канца лютага — кожную нядзелю на плошчу Леніна прыходзяць людзі, каб выказаць сваю нязгоду.

Чытайце таксама: У знак пратэсту супраць будаўніцтва завода ў Брэсце анархісты перакрылі трасу М1, але не цалкам ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?