Майк Пампеа і Кім Чэн Ын.
Напярэдадні перамоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з лідарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам КНДР адпусціла на волю трох амерыканскіх грамадзян. Разам з дзяржсакратаром Майкам Пампеа яны ляцяць у ЗША.
Пра гэта ў сваім Twitter напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Я рады паведаміць вам, што дзяржаўны сакратар Майк Пампеа ляціць з Паўночнай Карэі разам з трыма выдатнымі хлопцамі, якіх усе тут чакаюць. Яны, здаецца, добра сябе адчуваюць», — напісаў ён.
0
0
0
0
0
0