Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны інцыдэнту, які адбыўся 20 красавіка 2018 года на прыпынку «Аўтазаводская» па Партызанскім праспекце Мінска, паведамляе сайт Следчага камітэта.

60-гадовы пасажыр заходзіў у салон аўтобуса, калі кіроўца зачыніў дзверы і паехаў. У выніку пасажыру заціснула руку, ён зваліўся і атрымаў траўму галавы і пераломы касцей.

Кіроўца аўтобуса пазваніў у хуткую і сваім калегам, якія адвезлі пацярпелага дадому яшчэ да прыходу медыкаў.

Праз некалькі гадзін мужчыну стала блага, і яго шпіталізавалі ў бальніцу.

У дачыненні кіроўцы заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0