Чыноўнікі падрыхтавалі і выставілі на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў».

У выпадку яго падпісання сітуацыя з міжгароднімі маршруткамі стабілізуецца прынамсі да канца года.

Тыя кампаніі, што маюць ліцэнзію на ажыццяўлянне рэгулярных перавозак, змогуць да 31 снежня 2018 года абслугоўваць пасажыраў без правядзення конкурсаў.

Нагадаем, раней меркавалася, што мясцовыя ўлады будуць ладзіць конкурсы, на якіх размяркуюць маршруты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0