Пастаяннае прадстаўніцтва Расіі пры ААН і Руская служба навін Аб'яднаных нацый напярэдадні Дня рускай мовы запусцілі сумесны праект. Кіраўнікі ААН і кіраўнікі дыпмісій краін-удзельніц ААН знялі і выклалі ў інтэрнэт відэаролікі, дзе яны чытаюць па-руску ўрыўкі з вершаў Аляксандра Пушкіна.
Адзначыўся і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў, які вырашыў прачытаць твор «Клеветнікам Россіі».
Гэты верш быў напісаны з нагоды паўстання 1830-1831 гадоў, у якім народы былой Рэчы Паспалітай (у тым ліку і беларусы) змагаліся за сваю свабоду.
0
0
0
0
0
0