Міжнародны валютны фонд папярэдзіў улады Венесуэлы, што інфляцыя ў краіне да канца года дасягне мільёна адсоткаў, калі ўрад не зменіць цяперашнюю фінансавую палітыку

Алехандра Вернер, кіраўнік дэпартамента МВФ, які адказвае за заходняе паўшар'е, папярэдзіў, што цяперашняя фінансавая палітыка ўладаў Венесуэлы, што пастаянна друкуюць грошы для закрыцця дзіркі ў бюджэце, прывядзе да гіганцкай інфляцыі, паведамляе Bloomberg.

Па словах Вернера, тое, што адбываецца ў Венесуэле параўнальна з тым, што адбывалася ў Нямеччыне ў 1923 годзе ці ў Зімбабвэ ў канцы 2000-х. Калі справа працягнецца ў цяперашнім ключы, то краіну можа чакаць інфляцыя памераў у мільён адсоткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0