Амаль палова месячнай нормы ападкаў выпала днём 23 ліпеня ў Шаркаўшчыне (Віцебская вобласць) і Нарачы (Мядзельскі раён Мінскай вобласці), паведамілі БелТА ў Белгідрамеце.

«Больш за ўсё ападкаў днём 23 ліпеня выпала ў Шаркаўшчыне і Нарачы — па 34 мм. Гэта амаль палова месячнай нормы», - сказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Чакаецца ад + 22 да +28 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0