Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 23 ліпеня ў 21.50 паблізу аграгарадка Ленінскі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар вёскі Мышчыцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, ехаў на аўтамабілі «Форд Эскорт» ў напрамку вёскі Бусні. На закругленні дарогі ён не абраў бяспечную хуткасць, машыну занесла, яна з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва.

У выніку ДТЗ 30-гадовы пасажыр, што быў на заднім пасажырскім сядзенні, загінуў на месцы. Кіроўца з траўмамі шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0