Бяда адбылася ў сяле Андрэеўка (Прымор’е, Расія), паведамляе Камсамольская праўда.

Мужчына і жанчына вырашылі пакатацца на водным парашуце. Але здарыліся праблемы з фіксацыяй. Пара ўпала з вышыні 50 метраў.

Праз цяжкія траўмы мужчына і жанчына загінулі.

На дадзены момант вядомыя толькі прозвішчы і ініцыялы загінулых. Мужчына зваўся А. М. Ціхановіч, ён з'яўляўся грамадзянінам Беларусі. Жанчыну клікалі Т.А. Гарунова, яна была ўраджэнкай Прымор'я.

Следчы камітэт завёў крымінальную справу. Супрацоўнікам атракцыёна цяпер пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?