Зняволены папраўчай калоніі №6 у Бранскай вобласці памёр падчас катаванняў. Пра гэта ў аўторак паведамляецца на сайце рэгіянальнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.

Па дадзеным факце ў дачыненні да намесніка дзяжурнага памочніка начальніка папраўчай установы заведзена крымінальная справа. Ён падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў з прымяненнем гвалту і спецыяльных сродкаў, а таксама з прычыненнем цяжкіх наступстваў.

Паводле версіі следства, каля васьмі гадзін вечара ў нядзелю супрацоўнік калоніі закаваў зняволенага ў кайданкі, а затым пачаў душыць яго анучай. У выніку мужчына памёр ад асфіксіі. Абставіны яго смерці былі пацверджаны вынікамі судова-медыцынскай экспертызы.

Падазраваны затрыманы.

На мінулым тыдні вялікі рэзананс зрабіла відэа, як катуюць зняволенага ў яраслаўскай калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0