Колькасць тых, хто падтрымлівае замежную палітыку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, за два гады знізілася ад 22% да 16% рэспандэнтаў, паведамляе РБК са спасылкай на вынікі апытання, праведзенага «Левада-цэнтрам» у ліпені.

17% апытаных заявілі, што Пуцін абараняе дзяржаўныя інтарэсы. У сакавіку 2016 года, калі праводзілася папярэдняе апытанне, гэты паказчык складаў 25%. Пры гэтым за два гады значна вырасла колькасць расейцаў, якія лічаць дзейнага прэзідэнта дасведчаным палітыкам — ад 33% да 49%.

На пытанне «Чым вам не падабаецца Уладзімір Пуцін» 17% апытаных адказалі, што прэзідэнт «звязаны з буйным капіталам». Таксама сярод прычын незадаволенасці рэспандэнты называлі тое, што Пуціну «чужыя інтарэсы народа» (16%) і ён «звязаны з карумпаванымі палітыкамі» (14%).

Па 9% лічаць, што прэзідэнт «не спраўляецца з кіраўніцтвам краінай» і «ўсе яго дзеянні разлічаны толькі на павышэнне ўласнай папулярнасці».

Апытанне праводзілася 19—25 ліпеня 2018 года. У ім бралі ўдзел 1,6 тыс. чалавек у 136 населеных пунктах у 52 рэгіёнах РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0