У Пінску, ратуючы дзяўчыну, патануў 16-гадовы хлопец. Як паведамляе БелТА, няшчасны выпадак адбыўся 8 жніўня прыкладна ў 17:00.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Wikimapia 

Ілюстрацыйны здымак. Фота Wikimapia 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія маладых людзей адпачывала за горадам на беразе Прыпяці. Нягледзячы на тое, што купацца ў гэтым месцы забаронена, двое хлопцаў забаўляліся скачкамі з тарзанкі і прапанавалі скокнуць дзяўчыне, якая знаходзілася з імі. Спачатку яна адмовілася, паколькі не ўмела плаваць, але хлопцы яе ўгаварылі.

Пасля скачка ў ваду дзяўчына стала тануць. Маладзёны паспрабавалі яе выратаваць, але самі пайшлі на дно. Людзі, якія знаходзіліся побач, выклікалі ратавальнікаў і дапамаглі выбрацца дзяўчыне і аднаму хлопцу. Работнікі выратавальнай станцыі дасталі з вады 16-гадовага юнака. Вярнуць яго да жыцця не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0