Амерыканскі часопіс The Economist апублікаваў штогадовы рэйтынг самых камфортных для пражывання гарадоў свету Global Liveability Ranking 2018.

На першым месцы размясцілася сталіца Аўстрыі Вена, другое месца заняў аўстралійскі Мельбурн, на трэцім — горад Осака ў Японіі.

У першую дзясятку рэйтынгу таксама ўвайшлі Калгары ў Канадзе, Сіднэй у Аўстраліі, Ванкувер у Канадзе, Токіа ў Японіі, Таронта ў Канадзе, а таксама Капенгаген у Даніі і Адэлаіда ў Аўстраліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0