Касцёл у Гожы загарэўся ўвечары 14 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі пажар пачаўся ад удару маланкі, піша hrodna.life

Тушыць агонь прыехалі 6 пажарных разлікаў. Вядома, што агонь пашкодзіў службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы касцёла. Храму ў Гожы на наступны год споўніцца 150 гадоў. Апошні раз ён гарэў падчас Другой сусветнай вайны.

Па інфармацыі Гродзенскага упраўлення МНС, узгаранне адбылося ў электрашчытавой храма, ў закрыстыі. Сур’ёзнай шкоды пажар не нанёс: начынне і ўнутранае ўбранне касцёла не пацярпелі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?