flickr.com

flickr.com

У дачыненні да прэс-сакратара Пентагона Даны Уайт вядуць расследаванне па абвінавачванні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, даведаўся CNN.

У дачыненні да Уайт былі пададзеныя некалькі скаргаў. У іх гаворыцца, у прыватнасці, пра тое, што прадстаўнік вайсковага ведамства прымушала падначаленых выконваць яе асабістыя даручэнні, уключаючы візіты ў пральню і аптэку, адвозіць яе дадому ў дрэннае надвор'е і прыносіць абед.

Супрацоўнікі таксама заявілі пра тое, што прэс-сакратар Пентагона прымушала іх працаваць над сваёй заяўкай на іпатэку і іншымі асабістымі дакументамі, арганізоўваць адпачынак і наведванне салона прыгажосці.

Уайт, як вынікае з заяваў пацярпелых, помсціла супрацоўнікам, калі тыя на яе скардзіліся.

Расследаванне вядзе офіс генеральнага інспектара Мінабароны ЗША. У рамках праверкі былі апытаныя больш за дзесяць супрацоўнікаў Пентагона, распавялі крыніцы CNN. Унутраныя правілы Мінабароны ЗША забараняюць даручаць яго работнікам заданні, не звязаныя з выкананнем прафесійных абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?