На пераходзе на вул. Асаналіева раніцай 16 жніўня аўтамабіль збіў жанчыну, паведамілі «Мінск-Навінам» у сталічнай ДАІ.

— Кіроўца «Форда» рухаўся па вул. Асаналіева з боку вул. Асіповіцкай ў напрамку вул. Сярова і здзейсніў наезд на жанчыну, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пераходзе, - распавялі ў ДАІ Мінска.

Пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні, яе даставілі ў бальніцу. Аўтамабіліст быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0