23-гадовы жыхар Гродна заўважыў на пероне мясцовага чыгуначнага вакзала сімпатычную дзяўчыну і вырашыў пазнаёміцца. Але лепш прайшоў бы міма.

19-гадовая дзяўчына праводзіла сваю сяброўку. Калі дзяўчына засталася адна, хлопец вырашыў падысці. Аднак гутарка не зладзілася, далей дзеянне перамясцілася ў сквер прывакзальнай плошчы. Грамадзянка па-ранейшаму не адказвала на знакі ўвагі, а юнак не пакідаў яе ў спакоі, хоць яна не раз пра гэта прасіла, паведамляе гродзенская міліцыя.

Тады хлопец спачатку пасыпаў галаву дзяўчыны попелам ад цыгарэты, далей паліў грамадзянку вадой, потым даў аплявуху і напрыканцы схапіў за грудзі. Пацярпелая патэлефанавала свайму хлопцу ў Масты, адкуль і сама родам, той, у сваю чаргу, паведаміў аб тым, што адбываецца, у міліцыю.

Міліцыянты затрымалі хлопца. На дзіва, ён быў цвярозым. Супрацоўнікам міліцыі малады чалавек, які афіцыйна нідзе не працуе, назваўся акцёрам. У выніку за свой «спектакль» гродзенец можа правесці пару гадоў за кратамі — на «акцёра» завялі справу за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?