Daniel Sandford / Twitter

Daniel Sandford / Twitter

Падазраваныя ва ўжыванні атрутнага рэчыва «Навічок» у Солсберы вярнуліся ў Расію 4 сакавіка 2018 года, гаворыцца ў сумеснай заяве каралеўскай пракуратуры і паліцыі Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

Сьледчыя лічаць, гэта былі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

«Ёсць дастаткова падстаў для таго, каб прад'явіць абвінавачванні расійскім грамадзянам Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву, у тым ліку ў змове з мэтай забойства ў Солсберы з дапамогай атрутнага газу», - цытуе дакумент The Telegraph.

Сляды атрутнага рэчыва класа «Навічок» знойдзены ў гасцінічным нумары, дзе спыняліся Пятроў і Башыраў. Абодва расіяніны, лічыць следства, прыбылі ў Вялікабрытанію 2 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0