Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што ў атручванні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі абвінавачваюць двух супрацоўнікаў расійскай вайсковай разведкі.

Двое расіян Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, якія, па версіі Брытаніі, атруцілі Скрыпалёў, з'яўляюцца афіцэрамі Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Расіі, заявіла Мэй. Паводле яе слоў, аперацыю па атручванні ў Солсберы адобрылі не толькі кіраўнікі ГРУ, але і высокапастаўленыя фігуры ў расійскай дзяржаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0