Гэтае здарэнне адбылося 5 верасня прыкладна а 8.45 на 81-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў. «Невысветлены кіроўца на Audi 100 здзейсніў наезд на 58-гадовага веласіпедыста, жыхара Вілейкі, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку мужчына памёр на месцы здарэння», - праінфармаваў Сяргей Чабатароў.

Кіроўца аўто пакінуў машыну і ўцёк з месца аварыі. Яго шукаюць. Абставіны аварыі і асобу кіроўцы высвятляюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0