У інтэрнэце з'явіліся дадзеныя сацыялагічнага апытання сярод моладзі, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта ў ІІ квартале гэтага года.
Моладдзю лічацца людзі ад 14 да 30 год, іх у краіне 1 921 075 чалавек.
Апытанне мела на мэце вызначыць, адкуль моладзь бярэ інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце, адначасова можна было абіраць некалькі варыянтаў адказу.
Па выніках стала вядома, што абсалютная большасць моладзі — 91,5% — атрымлівае інфармацыю з інтэрнэта. 43,5% рэспандэнтаў глядзіць яшчэ і тэлебачанне.
Таксама ІАЦ прыводзіць лічбы агулам па насельніцтве: 60,5% беларусаў атрымліваюць інфармацыю з інтэрнэта, пры гэтым тэлебачанне глядзяць 72%.
0
0
0
0
0
0