Зямля праходзіць праз адзін з найбуйнейшых метэорных патокаў Леаніды з 10 па 23 лістапада.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар абсерваторыі Белдзяржуніверсітэта Альгерд Кузнечык, колькасць падаючых метэарытаў дасягнула максімуму 17 лістапада ў 2 гадзіны 22 хвіліны.

У начным небе ў гэты час можна было бачыць прыкладна 130 падаючых «зорак» у гадзіну пры іх яркасці вышэй за сярэднюю.

Асаблівасць Леанідаў — высокая яркасць метэораў, якая тлумачыцца вялікай хуткасцю ўварвання часцінак у верхнія слаі атмасферы — 71 кіламетр за секунду, растлумачыў спецыяліст.

Паток Леаніды пераменны (ад 20 да 130 метэораў у гадзіну), у залежнасці ад таго, ці праходзіць Зямля пры руху вакол Сонца праз цэнтр патоку або змяшчаецца.

Як паведаміў А.Кузнечык, паток можна назіраць з боку сузор’я Льва ў яснае надвор\’е, лепш за горадам, дзе святло не перашкаджае ўбачыць прыгожае відовішча. У найбліжэйшыя ночы метэоры з патоку Леаніды будуць бачны на начным небе не радзей за адзін раз на тры хвіліны.

На думку некаторых вучоных, паток Леаніды адыграў важную гістарычную ролю. У 1832 годзе пры яго назіранні амерыканскі астраном Олмстэт даў пачатак новай канцэпцыі метэорных з’яў, якая дазволіла звязаць патокі з каметамі, а не з «атмасфернымі» з’явамі, як гэта было раней. Паток Леаніды прызнаны абломкамі каметы Тэмпеля‑Тутля. Пры вяртанні каметы да Сонца прыкладна раз на 33 гады адзначаецца вялікі ўсплёск метэорнай актыўнасці. Апошні такі паток назіраўся ў 1999 годзе. За гадзіну на Зямлю ўпала прыблізна тысяча метэораў.

Паводле слоў вучонага, штогод Зямля праходзіць 30 метэорных патокаў рознай інтэнсіўнасці.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0