Кампанія «Белавія» прэзентавала абноўлены выгляд сайта.

Галоўнае новаўвядзенне — з'яўленне тарыфа «абмежаваны эканом». Яго можна будзе абраць на некаторых рэйсах, і цана, як абяцаецца, будзе ніжэйшай на 10-17%. Колькасць такіх квіткоў будзе абмежавана.

Апроч таго, да сайта «Белавія» цяпер далучылі спасылку на міжнародную сістэму гатэляў «Букінг». Калі браніраваць жыллё праз яе, «Белавія» налічыць бонусныя балы на рахунак карыстальніка.

Сярод анансаваных новаўвядзенняў — магчымасць абменьваць і вяртаць квіткі анлайн, а таксама абіраць дадатковыя паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0