У некаторых рэгіёнах Расіі адбыўся другі тур губернатарскіх выбараў. Выглядае, што Масква вырашыла не ўмешвацца ў працэс, таму шмат дзе зафіксаваныя нечаканыя вынікі.

У прыватнасці, у Хабараўскім краі з велізарным адрывам перамог кандыдат ад ЛДПР Сяргей Фургал. Ён набраў 70% галасоў, тады як галоўны фаварыт, губернатар Вячаслаў Шпорт — толькі 28%.

У першым туры абое набралі каля 36% галасоў, мінімальная перамога была за Фургалам.

Перад выбарамі палітолагамі адназначна называлі прадстаўніка ЛДПР тэхнічным кандыдатам, які мусіў скласці ўражанне, што на выбарах існуе альтэрнатыва. Фургал не збіраўся перамагаць — пасля першага тура ён нават абвесціў, што здымае сваю кандыдатуру! Аднак цяпер менавіта яму давядзецца стаць губернатарам.

Сяргей Фургал — дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, а цяпер губернатар Хабараўскага края — быў перадусім вядомы дзякуючы гэтаму здымку.

Сяргей Фургал — дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, а цяпер губернатар Хабараўскага края — быў перадусім вядомы дзякуючы гэтаму здымку.

На сітуацыю ўжо адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы, у віншавальнай тэлеграме гаворыцца, што «перамога Фургала сведчыць пра высокі ўзровень палітычнай канкурэнцыі і падтрымку расейцамі курсу на абнаўленне».

Лукашэнка запрасіў абранага губернатара наведаць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0