Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей заявіў, што неўзабаве дасць аўтакефалію Украіне. Пра гэта ён заявіў пасля нядзельнай службы ў храме Святога Фокі Месахору ў Стамбуле.

Звяртаючыся да генконсула Украіны ў Стамбуле Аляксандра Гамануа, Варфаламей сказаў, што «надышла чарга Украіны, якая атрымае статус аўтакефаліі праз нядоўгі час, нягледзячы на існуючыя процідзеянні, і гэта будзе, бо гэта яе права».

Ён падкрэсліў, што гэтыя правы былі дадзены Усяленскімі саборамі і будуць выкананы «у выпадку з Украінай і дзе яшчэ спатрэбіцца».

17 верасня экзарх Сусветнага патрыярхату архіепіскап Памфілійскі Данііл на сустрэчы з Парашэнкам паведаміў, што пытанне аб прадастаўленні аўтакефаліі праваслаўнай царквы ва Украіне ўжо вырашана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0