tvrain.ru

tvrain.ru

Супрацоўнікі расійскіх праваахоўных органаў затрымалі кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага адразу ж пасля таго, як ён выйшаў на волю, адбыўшы 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў начальнік штаба ФБК Леанід Волкаў.

«Аляксея Навальнага затрымалі на выхадзе са спецпрыёмніка. Адчынілі дзверы — і тут жа правялі ў аўтобус. І павезлі ў невядомым кірунку», — напісаў Волкаў у сваім твітары.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў і карэспандэнт тэлеканала «Дождь», які знаходзіўся ля спецпрыёмніка ў момант затрымання. Канал апублікаваў відэазапіс затрымання. На кадрах відаць, што супрацоўнікі паліцыі сустрэлі апазіцыянера непасрэдна каля брамы спецпрыёмніка і пасадзілі ў паліцэйскую «Газэль», не даўшы паразмаўляць з людзьмі, што яго сустракалі.

Пазней стала вядома, што ў дачыненні Навальнага распачата новая адміністрацыйная справа па ч. 4 арт. 20.2 КаАП. Яна тычыцца парушэнняў парадку правядзення мітынгаў, якія пацягнулі за сабой «прычыненне шкоды здароўю чалавека або маёмасці, калі гэтыя дзеянні не ўтрымліваюць крымінальна каральнага дзеяння», максімальная санкцыя — адміністрацыйны арышт на 20 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?