Двух мужчын — гаспадар дома і яго зяць — знайшлі без прытомнасці ў склепе жылога дома ў вёсцы Касцюкі Любанскага раёна.

Пацярпелыя былі паднятыя на паверхню ратавальнікамі і перададзеныя медыкам. Гаспадар дома трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане. На наступны дзень яго стан ацэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці. Зяця гаспадара дома пасля таго, як ён ачуняў, адпусцілі дадому.

Як высветлілася, мужчыны займаліся закладкай на захоўванне ўраджаю. Яны спусціліся ў склеп і страцілі прытомнасць. Супрацоўнікі «Салігорскгаз» пазней зрабілі замеры паветра ў склепе. Усталявана, што ўтрыманне кіслароду ў паветры склала 16%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0