Расія на працягу двух тыдняў перадасць Сірыі сучасны комплекс СПА С-300, заявіў у панядзелак міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу.

«Сірыйскім узброеным сілам на працягу двух тыдняў будзе перададзены сучасны зенітны ракетны комплекс С-300. Ён здольны перахопліваць сродкі паветранага нападу на адлегласці больш за 250 кіламетраў і адначасова паражаць некалькі паветраных цэляў», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, С-300 істотна ўмацуе баявыя магчымасці сірыйскай СПА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0