Інцыдэнт адбыўся 21 верасня ў бары Beercap.
Праўда, сам Сяргей Чалы заявіў, што нічога не здарылася. Маўляў, не было ані бойкі, ані «інцыдэнту з капустай». Таму, адпаведна, у міліцыю звяртацца нагоды не было.
«Наша Ніва» звязалася з «крыўдзіцелем». Ім аказаўся Аляксандр Кудлаеў, вядомы ў благасферы пад мянушкай «Бармалей». На «сустрэчу» з Чалым ён ехаў адмыслова падрыхтаваўшы тую капусту.
Не так даўно ён ужо быў героем публікацыі на «Нашай Ніве» — калі зладзіў «перформанс» у Курапатах.
Цяпер Кудлаеў пакрыўджаны на Рэдакцыю, таму ад каментараў адмовіўся. Паведаміў толькі, што Чалы пацярпеў «за свой язык».
«Ён ведае за што. Калі ён кажа, што не было — ну ок, я пасмяюся. Але ў мяне ёсць і фота, і відэа. Дарэчы, відэа ў мяне ўжо хочуць купіць», — запэўніў Кудлаеў.
Чалы і Кудлаеў пасля «інцыдэнту з капустай»
З каментараў у твітары вынікае, што Чалы паслаў Кудлаева «на тры літары», за што і пацярпеў.