У суботу Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па выніках беларуска-расійскіх перамоў у Сочы. На фотаздымках карыстальнікі інтэрнэта заўважылі Уладзіміра Сямашку, які нядаўна страціў пасаду віцэ-прэм'ера. Прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант распавяла Tut.by, у якім статусе Сямашка прысутнічаў на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Фото: president.gov.by

Уладзімір Сямашка — крайні злева. Фота: president.gov.by.

Пасля 17 гадоў ва ўрадзе Уладзімір Сямашка пакінуў свой пост. Апошнія гады ён курыраваў паліўна-энергетычны комплекс, у тым ліку — ключавыя перамовы па нафце і газу, прычым у Маскве менавіта яго лічылі самым моцным перагаворшчыкам. Але афіцыйна новай пасады ў яго пакуль няма.

«Уладзімір Ільіч Сямашка прысутнічаў на суботняй нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў статусе чалавека, які доўгі час быў на вастрыі перамоваў у найважнейшых сферах супрацоўніцтва з Расіяй — нафтагазавай, прамысловай. І вядома, непасрэдна ўдзельнічаў у распрацоўцы важнейшых дакументаў, у адпаведнасці з якімі Беларусь і Расія і сёння выбудоўваюць узаемаадносіны ў названых сферах. Натуральна, Уладзімір Ільіч ведае ўсю паднаготную спрэчных момантаў і ў ходзе нарады праінфармаваў новых членаў урада пра гісторыю гэтых пытанняў», — распавяла прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0