У МЗС Расіі быў выкліканы пасол Нарвегіі ў Расіі Рунэ Рэсаланда, дзе яму абвясцілі рашучы пратэст у сувязі з затрыманнем у аэрапорце Осла і арыштам расійскага грамадзяніна Міхаіла Бачкарова па абвінавачванні ў разведвальнай дзейнасці, паведамляе прэс-служба МЗС Расіі.

«Было падкрэслена, што супрацоўнік апарата Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі М.А. Бачкароў знаходзіўся ў Нарвегіі па запрашэнні Еўрапейскага цэнтра парламенцкіх даследаванняў і дакументацыі для ўдзелу ў міжнародным семінары, які праходзіў у нарвежскім парламенце», — гаворыцца ў заяве.

«Такія крокі не застануцца без наступстваў», — дадалі ў Маскве.

21 верасня Міхаіл Бачкароў быў затрыманы ў аэрапорце Осла перад вылетам з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0