Расійскі журналіст Архан Джэмаль, які загінуў у Цэнтральнай Афрыцы, з лютага 2018 года вёў ўласнае расследаванне магчымых няўлічаных паставак зброі з Расіі прыватным ваенным кампаніям (ПВК), якія дзейнічаюць у рэспубліцы, паведамілі расійскаму тэлеканалу «Дождь» крыніцы, блізкія да ФСБ.

Архан Джэмаль, фота: Радио Свобода.

Архан Джэмаль, фота: Радио Свобода.

Ананімная крыніца кансультавала журналіста па збройных пастаўках. Гэтую тэму яны ўпершыню абмеркавалі ў лютым 2018 года пасля падзей у Сірыі, дзе, паводле розных звестках, загінулі ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень байцоў расійскай ПВК «Вагнер».

Галоўнае, што цікавіла Джэмаля, — на якой падставе зброя перадаецца ПВК і як арганізавана лагістыка паставак.

«Уся яго размова зводзілася да таго, што Мінабароны перадае зброю непасрэдна ПВК. Я не змог гэта пацвердзіць або абвергнуць, таму што ніякіх дакументаў, якія гэта пацвярджаюць, у мяне няма», — тлумачыць крыніца.

Журналіст і сябар Архана Джэмаля Надзея Кеворкава сказала, што «за некалькі тыдняў да смерці ён сказаў, што яго могуць вось-вось арыштаваць». Іншы блізкі загінулага журналіста ўспомніў, што «за некалькі тыдняў да паездкі ён адмовіўся ад тэлефона: яго праслухоўвалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0