Былы прэзідэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак прысуджаны да 15 гадоў турмы па абвінавачванні ў карупцыі. Яму таксама прызначаны штраф у памеры 11,5 мільёнаў даляраў. Такое рашэнне прыняў суд у Сеуле, перадае Reuters. Пракуратура патрабавала для былога прэзідэнта 20 гадоў калоніі, сам ён на пасяджэнні суда не прысутнічаў.

Лі Мён Баку 76 гадоў. Ён узначальваў Паўднёвую Карэю з 2008 па 2013 гады. Увесну гэтага года яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў, у тым ліку ад кампаніі Samsung. Лі Мён Бака таксама абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні ўладай і парушэнні выбарчага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?