Пра гэта сёньня заявіў падчас выступу на сумесным паседжаньня абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў.

Ён паведаміў, што цяпер год платнай формы навучаньне ў ВНУ у сярэднім каштуе 1100 даляраў. Але бюджэту гэта абыходзіцца ў 2100 даляраў. Міністар лічыць, што якасьць адукацыі павялічваецца, а аплата ‑‑ не.

Радзькоў таксама паведаміў, што з 1 студзеня 2009 году маюць быць павышаныя заробкі настаўнікаў, але наколькі канкрэтна — міністар пакуль адказаць ня можа.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0