Фота РБК-Украіна

Фота РБК-Украіна

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Арсен Авакаў паведаміў, што ў сувязі з рэкамендацыяй прэзідэнта Украіны ўвесці ваеннае становішча ўсе падраздзяленні МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы..

Авакаў звярнуўся з просьбай засяродзіцца на супрацьдзеянні вонкаваму ворагу і не ўцягвацца ва ўнутранае супрацьстаянне.

«Я звяртаюся да патрыётаў Украіны — засяродзіцца на супрацьдзеянні вонкаваму ворагу і не ўцягвацца ва ўнутранае супрацьстаянне», — заявіў кіраўнік МУС.

Таксама ён даў даручэнне Дзяржаўнай памежнай службе, Нацыянальнай гвардыі Украіны, Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях і Нацпаліцыі перайсці на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?