Цела 33-гадовай жыхаркі пасёлка Чачкава, што ў Мінскім раёне, знайшлі ў яе катэджы 9 снежня.

«8 снежня паміж мужам і жонкай адбыўся канфлікт на глебе рэўнасці, у выніку якога мужчына нанёс жанчыне колата-рэзаныя раны. На наступны дзень ён напісаў аб злачынстве знаёмаму, які і паведаміў у міліцыю», — паведамляе Следчы камітэт.

38-гадовага мужчыну затрымалі. Мясцовыя жыхары расказваюць, што мужчына нідзе не працаваў, жыў за грошы жонкі, якая была масажысткай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?