Пасля навіны пра тое, што ў Гродне на вуліцы Савецкай 45 гадоў не здымалі аб’яву, у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Дзмітрый Вінчэўскі. Аказалася, у яго ў пад’ездзе захаваўся графік уборкі з 1954 года!

Чытайце таксама: У Гродне вісіць аб’ява, якую не здымаюць ужо 45 гадоў ФОТАФАКТ

«Вандалаў няма ў пад’ездзе, таму ён застаўся вісець. Былі яшчэ таблічкі «Беражыце ваду» і «Выклікайце сантэхніка» таго перыяду, але іх знялі нейкія калекцыянеры, а графік уборкі за шклом так і застаўся вісець. Прыемна, што такая рэч захавалася ў пад’ездзе. Калі прыязджаюць госці, я стараюся паказваць ім графік — гэта ўжо як музейны экспанат, — распавёў Дзмітрый Вінчэўскі.

Дом на вуліцы Падольнай, дзе вісіць графік уборкі, быў пабудаваны ў 1952 годзе. Першымі жыхарамі былі працоўныя тонкасуконнага камбіната. Графік уборкі ў пад’ездзе на Падольнай вісіць ужо 64 гады.

Амаль машына часу: у пад'ездзе на Падольнай вісіць графік уборкі 1954 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?