Трагедыя здарылася вечарам 6 снежня. У пад'ездзе ўласнага дома павесіўся малады хлопец. Магчыма, прычынай яго ўчынку стала нешчаслівае каханне.
Пра тое, што ў мікрараёне Палессе ў адной са шматпавярховак здарылася трагедыя, ranak.me распавялі відавочцы. Вечарам жыхары дома пачулі крыкі аб дапамозе і просьбу выклікаць хуткую: у пад'ездзе на скураным рэмені павесіўся 18-гадовы хлопец.
Паводле некаторай інфармацыі, прычынай яго ўчынку стала нешчаслівае каханне. Нядаўна малады хлопец расстаўся з дзяўчынай. На руцэ, па словах відавочцаў, у хлопца быў зроблены надпіс «Прабачце, нікога не вініце…»
Вядома, што хлопец вучыўся на 4-м курсе светлагорскага каледжа і характарызаваўся станоўча.
0
0
0
0
0
0